Шайгу: Вучэнне "Шчыт Саюза — 2019" мае выключна абарончы характар

Шайгу: Вучэнне "Шчыт Саюза — 2019" мае выключна абарончы характар

Сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза — 2019" пройдуць у наступным го дзе на тэрыторыі Расіі. Гэтыя вучэнні носяць выключна абарончы характар, заявіў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу. Ён прыехаў у Мінск для ўдзелу ў сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. 

"Мы не мяркуем якіх-небудзь наступальных дзеянняў. І мы, безумоўна, робім гэта не ў адказ на нейкія вучэнні, якія праводзяцца на Захадзе, а ў адказ на тыя пагрозы, якія сёння існуюць і з кожным годам павялічваюцца", — прыводзіць БЕЛТА словы Шайгу.

Сёння міністры Андрэй Раўкоў і Сяргей Шайгу падпісалі задуму правядзення гэтых вучэнняў. Спецыялісты абодвух ведамстваў ужо займаюцца падрыхтоўкай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі