Шчоткіна: Пытанне аб скарачэнні дэкрэтнага адпачынку не стаіць

Шчоткіна: Пытанне аб скарачэнні дэкрэтнага адпачынку не стаіць

Пытанне аб скарачэнні ў Беларусі трохгадовага дэкрэтнага адпачынку па даглядзе за дзіцем не стаіць. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Рэспубліка” заявіла намесніца старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Марыяна Шчоткіна.

“Пытанне такое не стаіць, бо гэта не абавязак, а права. І адбіраць яго нельга”, — сказала Шчоткіна. Паводле сенатара і былога міністра працы, кожная сям’я можа вырашыць, хто і ў які перыяд будзе даглядаць дзіця. Адпачынак можна выкарыстаць цалкам або часткамі любой працягласці.

Таксама Шчоткіна нагадала, што падчас “дэкрэту” можна працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці (не болей чым на паловы стаўкі) па іншым месцы працы або па асноўным, але па іншай прафесіі ці пасадзе. У такім выпадку грашовая дапамога па даглядзе за дзіцем захоўваецца ў поўным аб’ёме.

У пачатку гэтага года з ідэяй скараціць дэкрэтныя адпачынкі да 2 год выступіў тагачасны памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды. Гэтая прапанова выклікала вялікі розгалас у грамадстве і атрымала шмат негатыўных водгукаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі