Шэлест: іншай нацыянальнай ідэі акрамя “Жыве Беларусь!” нам не знайсці
10 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдатка сацыялагічных навук Аксана Шэлест.
Нас яшчэ чакаюць прыгожыя, упартыя і, магчыма, спрэчныя дыскусіі, якія павінны прывесці да разумення таго, што мы бачым у вобразе будучыні Беларусі. Нам трэба зыходзіць з таго, што ніякага іншага выйсця, як пабудова грамадзянскай нацыі, у нас няма. І тое, што мы будуем сёння, куды трансфармуецца Беларусь, — гэта грамадзянская нацыя, перакананая Аксана Шэлест.
Пра тое, што з сябе ўяўляе “грамадзянская нацыя”, чаму менавіта яе мы павінны пабудаваць і пра ролю нацыянальных каштоўнасцяў для такой нацыі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аксанай Шэлест.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.