Школьніца ў Гомелі спрабавала забіць сябе на ўроку — сацсеткі
Панарама Гомеля / planetabelarus.by
15-гадовая вучаніца адной з гомельскіх школ спрабавала звесці рахункі з жыццём, паведамляе паблік "ЧП Гомель".
Здарэнне адбылося падчас урока, калі настаўнік выйшаў з класа. У гэты момант дзяўчынка дастала лязо і парэзала сабе вены. Трагедыю атрымалася прадухіліць — вучаніцу хутка даставілі ў медыцынскі пункт школы і выклікалі хуткую дапамогу.
Пасля гэтага дзяўчынку шпіталізавалі.
Афіцыйнага пацверджання надзвычайнаму здарэнню пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.