Школьныя канікулы ў Беларусі падоўжаныя на тыдзень
6 красавіка дзеці ў школу не пойдуць / Еўрарадыё
Вясновыя канікулы ў школьнікаў у Беларусі падоўжаныя на тыдзень. Пра гэта паведамляе Міністэрства адукацыі.
Школьнікі павінныя былі вярнуцца да заняткаў 6 красавіка. Аднак гэтага не адбудзецца — канікулы падоўжаныя да 12 красавіка. Плануецца, што чацвёртая чвэрць у беларускіх школах пачнецца 13 красавіка і працягнецца да 30 траўня 2020 года.
3 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што схільны працягнуць вясновыя вакацыі. 4 красавіка ён прыняў з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку. Той распавёў яму "аб сітуацыі", а таксама пра погляды і звароты бацькоў і вучняў. У выніку канікулы былі працягнутыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.