Шольц: у Расіі не павінна атрымацца зрушыць межы з ужываннем сілы

Шольц на сустрэчы з Пуціным 15 лютага 2022 / kremlin.ru
Шольц на сустрэчы з Пуціным 15 лютага 2022 / kremlin.ru

Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што ў Расіі не павінна атрымацца зрушыць межы з ужываннем сілы. У сваім звароце да немцаў ён паабяцаў узважваць усе крокі па падтрымцы Украіне і ажыццяўляць іх толькі разам з партнёрамі.

"Вядома, вы [грамадзяне Германіі] хочаце міру ў Еўропе, каб вайна не станавілася бліжэйшай, каб урад і канцлер захоўвалі нервы. Менавіта гэта я вам абяцаю, даверцеся ўраду і мне. Мы прымаем рашэнні, якія заўсёды ўзважваюцца і ўзгадняюцца на міжнародным узроўні", — падкрэсліў Шольц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі