Шпакоўская: мая ідэя — незалежнасць, гонар, нейтралітэт і адукацыя
5 сакавіка госць Еўрарадыё — акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага і лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская.
У падзеленым беларускім грамадстве вельмі цяжка выказаць думку ці ідэю, якую прымуць усе. Ад каго б слушная думка, ідэя ці прапанова ні прагучала, заўсёды знойдуцца людзі, якія ўбачаць нейкія хібы ў асобе прамоўцы: для некага ён сам будзе занадта нацыянальна арыентаваны, для некага — недастаткова. Пра тое, ці магчыма зрабіць так, каб хоць нейкая ідэя была прынятая ўсімі грамадзянамі Беларусі, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з акторкай і спявачкай Анастасіяй Шпакоўскай.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут: