Шпарага: Беларусь для сябе і для ўсяго сусвету — мая нацыянальная ідэя
4 чэрвеня госць Еўрарадыё — кандыдатка філасофскіх навук, кіраўніца Канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка”, выкладчыца Вольга Шпарага.
Сёння нам трэба асэнсоўваць наша мінулае, у сучаснасці працаваць з рознымі групамі грамадства, якія маюць адрозныя каштоўнасці і інтарэсы, і “забіць” на развагі, што нам нешта там у нацыянальным будаўніцтве завяршыць. Мы ёсць такія, як мы ёсць, але нам ёсць да чаго імкнуцца: мы не дэмакратычнае грамадства, у нас шмат супярэчнасцяў, і трэба імкнуцца да таго, каб гэтыя супярэчнасці вырашыць, а Беларусь зрабіць дэмакратычнай, перакананая Вольга Шпарага.
Пра тое, як еўрапейскай Беларусі вярнуць еўрапейскасць і чаму мы мусім дзяліцца з усімі ахвотнымі нашымі героямі, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Вольгай Шпарагай.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.