Шрайбман: прадэмакратычныя пратэсты цяпер — шлях да расійскай акупацыі
Уладзімір Пуцін хітра усміханцца на саміце лідараў СНД / Kremlin.ru
Пратэсты ў Беларусі цяпер — шлях да расійскай акупацыі, кажа ў эфіры Еўрарадыё палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
— Выходзіць на прадэмакратычныя пратэсты — запрашаць яшчэ больш расійскіх танкаў у краіну. Таму ў дэмсілах ёсць канцэптуальны вакуум. Адзіныя, у каго ёсць нейкае несупярэчлівае бачанне — тыя, хто кажа “мы вызвалім краіну вайсковым шляхам”.
Шрайбман лічыць, што ўсе астатнія галасы, якія абяцаюць вызваліць Беларусь нейкім іншым спосабам — ціскам, страйкамі — прапануюць яшчэ менш рэалістычны за ваенную дэакупацыю сцэнар.
Поўную версію размовы з Арцёмам Шрайбманам глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.