Штаб Чэрачня адмовіўся ад пікетаў, каб не перашкаджаць кампаніі Ціханоўскай
Штаб кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня адмовіўся ад выбарчых пікетаў. Прадстаўнікі штаба патлумачылі журналістам TUT.by, што вырашылі не адцягваць увагу выбарцаў ад асноўнага дэмакратычнага кандыдата — Святланы Ціханоўскай.
"Будзем рабіць упор на працу са СМІ і сацыяльнымі сеткамі. Запланаваная адна маштабная падзея афлайн, чакаем пацверджання ад асноўных хэдлайнераў", — дадаў прэс-сакратар Алег Чумакоў.
Як распавядала Еўрарадыё, бліжэйшая сустрэча Ціханоўская з выбарцамі пройдзе 23 ліпеня ў Барысаве. Пасля гэтага кандыдатка наведае Віцебскую вобласць: Глыбокае, Наваполацк, Віцебск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.