Штат укамплектаваны: як нейрасетка прадказала спіс "дэпутатаў" — эфір
Алена Жываглод / Еўрарадыё
Напярэдадні так званага "адзінага дня галасавання" ініцыятыва "Сумленныя людзі" апублікавала свой спіс будучых "пераможцаў" і будучых "дэпутатаў", заявіўшы, што іх прадказанне праўдзівае як мінімум на 93%.
Ці адпавядае прадказанне "на 93%" ад "Сумленных людзей" выніковым спісам з прызначанымі "дэпутатамі"? Чым кіраваліся "Сумленныя людзі", складаючы свае спісы, і ці варта наогул звяртаць увагу на тое, хто і куды быў прызначаны? На што скіраваныя дзеянні "Сумленных людзей" і што не тое з інтэрв’ю Алены Жываглод прапагандыстам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі" Алена Жываглод.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.