Што будзе з курсам рубля ў 2025 годзе — прагноз экспертаў

Якім будзе курс рубля ў 2025 годзе?

Якім будзе курс рубля ў 2025 годзе? / pixabay.com

Курс долара ў Беларусі абнавіў гістарычны максімум напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў і ўжо перавысіў адзнаку ў 3,4 рубля.

Якім будзе курс валют у Беларусі ў 2025 годзе? Эксперты падзяліліся сваімі прагнозамі ў эфіры шоу "Мне таксама не падабаецца".
 

Лузгіна: наўрад ці курс упадзе да 5

Анастасія Лузгіна, старшая навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра BEROC:

— Я, напэўна, не буду дакладна казаць, які будзе курс. Гэта бессэнсоўна. Ён можа быць і 5, а можа быць і менш пад чэрвень. І, хутчэй за ўсё, будзе менш. Наўрад ці ён настолькі ўпадзе. На гэта ўплывае шэраг фактараў, не толькі кошт нафты. Так, ён будзе ўплываць, безумоўна, але пакуль міжнародныя эксперты сыходзяцца ў 70 доларах за бараль.

Тут пытанне і да беларускай эканомікі — наколькі збалансавана яна будзе працаваць, — таму што ад гэтага і будзе залежаць курс. У адрозненне ад коштаў, курс у Беларусі ўсталёўваецца рынкавымі метадамі з мінімальнымі ўмяшаннямі Нацбанка. І калі эканоміка разбалансаваная, адным з інструментаў выхаду на збалансаваны ўзровень з'яўляецца валютны рынак.

Калі перагрэў будзе нарастаць, то мы ўбачым зніжэнне курсу беларускага рубля. А калі пасля выбараў не будуць улічваць прагнозныя паказчыкі і гнацца за ростам ВУП, то курс будзе паступова і плаўна зніжацца на некалькі працэнтаў за квартал.

 

Кныровіч: будзе 5 рублёў за долар пад чэрвень

Аляксандр Кныровіч, палітык і блогер:

— 40 долараў за бараль нафты — гэта азначае жаданне беларускай эканомікі апынуцца ў крызісе. Пры гэтым пры кошце нафты ў 40 долараў мы можам убачыць курс расійскага рубля ў 150, а беларускага — 5 рублёў і вышэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі