Што будзе з рэферэндумам? Абмяркоўваем з Арцёмам Праскаловічам
Раніцай 24 лютага Расія напала на Украіну. Шмат расійскіх войскаў сёння размешчаныя ў Беларусі ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы. Беларусь можа быць наўпрост уцягнутая ў вайну ў любы момант.
Тым часам да рэферэндума па Канстытуцыі Беларусі застаецца ўсяго тры дні. Як нічога і не было працягваецца датэрміновае галасаванне. У ЦВК завяраюць, што рэферэндум пройдзе па графіку — нягледзячы на вайну ў суседзяў.
Як апошнія падзеі паўплываюць на рэферэндум? Ці магчымае ўвогуле волевыяўленне ў такіх умовах? Ці стане свету "не да рэферэндуму" і ўвогуле "не да Беларусі"? Пра гэта ды іншае гаворым з адказным па пытаннях заканадаўства ў сферы канстытуцыйнага будаўніцтва Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцёмам Праскаловічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.