Што лепш: "цэпачныя турысты", "хаацічэскіе цэны" ці "сучасныя трафікі"

Што лепш: "цэпачныя турысты", "хаацічэскіе цэны" ці "сучасныя трафікі"

Віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін на выставе "Tibo-2016" здзіўляе ў сваім выказванні пра "сучасныя трафікі" і 13 мільёнаў грамадзян. Пакуль адны жартуюць, іншыя аналізуюць няпростую заяву, а трэція спрабуюць прыбраць скандальнае відэа з інтэрнэта, Еўрарадыё прыгадвае, якімі яшчэ заявамі праславіліся беларускія чыноўнікі.

Еўрарадыё вырашыла даведацца, пра што кажа Калінін, з дапамогай эксперта, чытайце: Як мусяць гучаць словы віцэ-прэм'ера, каб іх зразумелі

"Цэпачныя турысты" ад дырэктара гатэля "Мінск" Мікалая Жураўскага парвалі інтэрнэт у 2012 годзе. Тады кіраўнік гатэля спрабаваў растлумачыць асаблівасць турыстычнага трафіку ў Беларусі.

 

Былая намесніца міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец здзіўляла то "хаацічэскімі цэнамі", калі працавала ў міністэрстве, то "трэндамі-брэндамі", калі разважала пра моду ў Беларусі.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец у спецыфічнай манеры распавядае пра прыборку снегу ў студзені 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі