Што Мядзведзеў напісаў у сацсетках пра свой візіт у Брэст
Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў у Twitter і Facebook напісаў пра сваё наведванне беларускага Брэста. У чацвер ён удзельнічаў у пасяджэнні Саўміна саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Мядзведзеў патлумачыў беларусам, якой інтэграцыі хоча Масква: "Расія гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва саюзнай дзяржавы, уключаючы стварэнне адзінага эмісійнага цэнтра, адзінай мытнай службы, суда, Падліковай палаты... У гэтым выпадку можна праводзіць і адзіную падатковую палітыку, палітыку ў галіне цэнаўтварэння, тарыфаўтварэння...". Ён падкрэсліў, што выбар інтэграцыйнага сцэнару за прэзідэнтамі краін.
13 снежня кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў нечакана не падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні віз. Высветлілася, што беларускі бок "не паспеў скончыць унутрыдзяржаўныя працэдуры".
У Twitter Мядзведзеў змясціў спасылку на публікацыю на сайце расійскага ўрада пра пасяджэнне ў Брэсце, вылучыўшы галоўную сваю заяву. У Facebook, акрамя гэтага, ён змясціў некалькі здымкаў з наведвання Брэсцкай крэпасці. Дзмітрый Мядзведзеў быў разам з беларускім прэм'ерам Сяргеем Румасам. Расійскі госць не выпускаў з рук фотаапарата.
Мы готовы и дальше продвигаться по пути строительства Союзного государства. Включая создание единого эмиссионного центра, единой таможенной службы, суда и счетной палаты. В этом случае будет проводиться единая политика в области цено- и тарифообразования https://t.co/3718WyDiuc
— Дмитрий Медведев (@MedvedevRussia) 13 декабря 2018 г.