Што не так з Ціханоўскай? У Берліне праходзіць Форум дэмсіл Беларусі
11 ліпеня, выступаючы на II Форуме дэмакратычных сіл Беларусі ў Берліне, дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны раптам заявіў, што навіны пра "высылку" беларусаў, у якіх скончыўся часовы ВНЖ, гэта фэйкі. Цікава, што з ім не паспрабавалі паспрачацца ні палітыкі Валер і Вераніка Цапкалы, ні грамадскі дзеяч Вольга Карач, ні кіраўнік Беларускага крызіснага цэнтру ў Львове Аляксей Францкевіч, ні іншыя госці форуму.
На тым жа мерапрыемстве некаторыя госці раскрытыкавалі працу Офіса Святланы Ціханоўскай, а расійскі эканаміст, дырэктар Цэнтра даследаванняў постіндустрыяльнага грамадства Уладзіслаў Іназемцаў выказаў меркаванне, што Беларусь разам з Расіяй трэба прызнаць спонсарамі тэрарызму.
Якія наступствы чакаюць беларусаў, калі такое адбудзецца? Чаму прадстаўнікі дэмакратычных сіл не абараняюць сваіх грамадзян? Што не так з Ціханоўскай? Якія яшчэ цікавыя заявы былі агучаны падчас форума і ўвогуле навошта патрэбныя такія мерапрыемствы?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць палітолаг Дзмітрый Балкунец і беларускі актывіст Руслан Хазін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.