Што сказаў украінскі доктар Камароўскі пра Лукашэнку і каранавірус

Што сказаў украінскі доктар Камароўскі пра Лукашэнку і каранавірус

Вядомы ўкраінскі "доктар Камароўскі" выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі з каранавірусам і мерамі, якія прымае Аляксандр Лукашэнка. Як вядома, у нашай краіне не ўведзены каранцін, на які пайшлі суседнія краіны.

59-гадовы Яўген Камароўскі — дзіцячы лекар, кандыдат медыцынскіх навук, пісьменнік, выступае як эксперт на тэлебачанні, радыё, мае свой канал на YouTube. Заяву пра Беларусь і Лукашэнку ён зрабіў падчас інтэрв'ю на YouTube-канале Big Money.

"Сказаць так, як зрабіў "бацька" ў Беларусі, гэта значыць узяць на сябе палітычную адказнасць..., — кажа Камароўскі. — Насамрэч цяпер, я думаю, усе глядзяць на Беларусь. Тыя, хто ўвёў каранцін, проста мараць пра тое, каб заўтра ў Беларусі здарылася катастрофа. Мараць. Таму што Беларусь для іх будзе прыклад: "вось бачыце, які там мор, а мы такія крутыя, малайцы, у нас такога няма". Яны не хочуць, [каб у Беларусі было добра], каб ім ставілі "бацьку" ў прыклад".

Украінскі лекар перакананы, што Лукашэнка не адзін прымаў рашэнне пра меры па барацьбе з COVID-19. Ён адзначыў і ролю лекараў-эпідэміёлагаў, навукоўцаў, якія давалі яму парады і ведалі пра адказнасць, калі "што не так".

"Мы не ведаем сёння, правільна гэта ці не, — працягвае доктар Камароўскі. — Але калі б я быў прэзідэнтам, я пайшоў бы па гэтым шляху".

На раніцу 6 красавіка ў Беларусі было 700 выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 13 чалавек. У свеце ўжо налічваецца 1,2 млн заражаных (ва Украіне — 1319 чалавек), памерлі 70,5 тысячы чалавек (ва Украіне — 38 чалавек).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі