Што святкаваць беларусам замест 23 лютага? Прапановы гісторыкаў

23 лютага / @rubanau_collage
— Пры ўладзе застаюцца людзі, якія яшчэ служылі ў савецкім войску, таму 23 лютага для іх — свята, — кажа гісторык Аляксандр Пашкевіч.
— У Беларусі будзе нармальнае войска. Думаю, яно захоча адлічваць дату свайго нараджэння ці нейкай славы ад падзей, не звязаных з мінулым, — лічыць яшчэ адзін гісторык Цімафей Акудовіч.
Дзень абаронцы Айчыны святкуецца ў Беларусі шмат гадоў, нягледзячы на тое, што большасць людзей у краіне наўрад ці раскажа хоць нешта з гісторыі яго заснавання. “8 сакавіка — жаночы дзень, 23 лютага — мужчынскі”, — памятаюць беларускі яшчэ са школы і па традыцыі набываюць сваім мужчынам шкарпэткі.
“Трэба шукаць недзе ў будучыні”
А ці ёсць у Беларусі альтэрнатыва 23 лютага? На якую дату прыпаў бы Дзень вайсковай славы, калі б мы не былі залежнымі ад савецкіх традыцый?
З такімі пытаннямі напярэдадні “свята” Еўрарадыё звярнулася да гісторыкаў.
Што такое Слуцкі збройны чын?
27 лістапада адзначаюцца ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, які яшчэ называюць Днём герояў. У лістападзе 1920 года на Случчыне пачаліся баі войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі з Чырвонай арміяй (беларуска-савецкая вайна). Сфармаваныя пераважна з сялянаў падраздзяленні да канца 1920-га ваявалі за незалежнасць Беларусі і на нейкі час нават змаглі яе ўтрымаць. Тым не менш Слуцкае паўстанне было задушанае.
Пасля гэтага людзі не спыняліся і працягвалі партызанскую барацьбу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.