Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску

Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску

Уночы на 4 лютага ў Глуску адбылося чарговае ДТЗ, у якім замяшаны міліцыянт. ДАІ паведамляе, што Audi 100, якой кіраваў 22-гадовы мясцовы жыхар, вылецела на сустрэчную паласу, а пасля на тратуар. Там ішлі два 17-гадовыя хлопцы – аўтамабіль зачапіў іх, а пасля вылецеў на збочыну. Падлеткі апынуліся ў лякарні. Кіроўца ў аварыі не пацярпеў.

Выяўлена, што кіроўца Audi 100 знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

 

Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску
Гэтай інфармацыі на сайце Глускага РАУС вы больш не знойдзеце.
Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску
Дзмітрый Голуб. Фота з сацсетак
Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску
Дзмітрый Голуб. Фота з сацсетак

Калегі Дзмітрыя Голуба адмаўляюцца каментаваць сітуацыю – начальнік раённага ДАІ Мікалай Прыжок кажа, што не ўпаўнаважаны нешта каментаваць, а начальнік аддзялення ўчастковых Павел Курс адказвае, што мы трапілі да іншага чалавека. Пра аварую Еўрарадыё распавёў адзін з сяброў хлопца.

Ён кажа, што 4 лютага сам ледзь не трапіў у ДТЗ на тым самым месцы. Голубу пашанцавала менш – магчыма, праз “п’яны руль”:

Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску

Дзмітрыю Голубу 22 гады. На адным з фота “ВКонтакте” ён сядзіць за рулём у салоне Audi 100:

Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску
Дзмітрый Голуб. Фота з сацсетак
Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску
Тое ж аўто пасля аварыі.

Еўрарадыё будзе сачыць за развіццём сітуацыі.

Прыгадаем іншыя аварыі з удзелам міліцыі

Лістапад 2017. П’яны начальнік ДАІ Баранавічаў насмерць збівае 36-гадовую жанчыну. Яго асудзілі на сем гадоў калоніі.

Кастрычнік 2017. У Бярозаўцы Лідскага раёна намеснік начальніка Гродзенскай міліцыі Уладзімір Сацюк на асабістым аўтамабілі збівае на пешаходным пераходзе мясцовую жыхарку Тамару. Тая трапляе ў бальніцу і пераносіць дзве аперацыі. Праз два месяцы у Следчым камітэце яшчэ нічога не могуць паведаміць наконт заведзенай крымінальнай справы па факце прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці.

Травень 2017. Міліцэйскі УАЗік збівае раварыста на пешаходным пераходзе. Раварыст атрымлівае страсенне мазгоў і пералом скулавай косткі. Раварыст ехаў на зялёны сігнал светлафора, хаця мусіў злезці з ровара, але і міліцэйская машына таксама ехала на зялёны. Па факце ДТЗ ДАІ праводзіла праверку. Вынікі не агучылі дагэтуль.

Красавік 2017. За рулём затрымліваюць п’янага начальніка Столінскага РАУС Вячаслава Філіпчыка. Яму далі штраф і звольнілі з органаў.

Красавік 2017. Супрацоўнік міліцыі збівае на BMW двух пешаходаў у Старых Дарогах. Абодва пешаходы былі нападпітку.

Жнівень 2017. П’яны супрацоўнік міліцыі выязджае на сустрэчную паласу і тараніць плот. Пацярпела 18-гадовая дзяўчына, якая знаходзілася на пярэднім крэсле. Ужо былога міліцыянта асудзілі на пяць гадоў калоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі