"Што яшчэ Беларусь можа падарыць?" — як Пуцін прыняў 4 мяхі бульбы ад Лукашэнкі

Скрыншот: "Макаёнка, 9" / Youtube
Скрыншот: "Макаёнка, 9" / Youtube

Пасля перамоваў 29 снежня, на развітанне Аляксандр Лукашэнка падарыў Уладзіміру Пуціну 4 мяхі бульбы. Мяшкі, няёмка пастаўленыя да пафасных крэслаў у адным з залаў Крамля, імгненна сталі мемам.

Прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант распавяла, што прэзідэнт Расіі сам папрасіў у Лукашэнкі такі падарунак. Праўда, Пуцін думаў, што пажартаваў. А галоўны рэдактар ​​маскоўскай радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў у праграме "Будзем назіраць" узгадаў пра першую рэакцыю Уладзіміра Пуціна на беларускую бульбу ў Крамлі:

"Я сапраўды бачыў, што Пуцін не ведаў, як рэагаваць. Я проста гэта бачыў. То бок, гэта нейкі тролінг, для яго недасяжны. Адзінае, што ён мог сказаць: а што яшчэ Беларусь можа падарыць. Гэта значыць такія водгукі, пошугі іх размоваў. Што яшчэ можна з іх узяць. Картоху".

“Что ещё Белоруссия может подарить?” — как Путин принял картошку от Лукашенко
Скрыншот: "Макаёнка, 9" / Youtube

Што праўда, Пуцін хутка сабраўся, і крыху пазней, калі Лукашэнка распавядаў яму, чым адрозніваецца бульбачка з кожнага мяшка ("Гэта запякаць трэба, тлустае нельга есці. А гэта для пюрэ і дранікаў"), ён прыгаворваў: "Выдатна! Дзякуй!".

Падкаст: Як у новым годзе будзе вырашацца канфлікт Масквы і Мінска?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі