Што замінае сустрэчы Ціханоўскай і Зяленскага ў Кіеве — стрым з Вячоркам
Апошнія паўтара года ўвага міжнароднай супольнасці была скіраваная на Беларусь. Але вайна ва Украіне змяніла прыярытэты. Прычым не толькі палітыкаў і грамадзян краін Захаду, але і дэмакратычнай супольнасці Беларусі — цяпер больш увагі на дзейнасць антываеннага руху ў Беларусі і дапамогу Украіне.
Як вайна ва Украіне паўплывала на зацікаўленасць Захаду беларускімі пытаннямі? Ці ёсць падставы для расчаравання ў Ціханоўскай, якое выказваюць як шараговыя беларусы, так і добраахвотнікі ва Украіне? Чаму Зяленскі не баіцца пакрыўдзіць Штайнмаера, але не хоча дражніць Лукашэнку і сустракацца з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Франак Вячорка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.