Штраф для Коржыка з "Вуліцы Сезам" і тры хвіліны на абдымашкі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У Германіі Коржыку з "Вуліцы Сезам" давялося заплаціць штраф за перавышэнне хуткасці. Паліцыя сітуацыяй задаволеная: гісторыя, на якую звярнулі ўвагу многія СМІ, стала нагодай яшчэ раз нагадаць немцам пра неабходнасць выконваць правілы на дарозе.
Тым часам брытанцы адзначаюць дзень нараджэння мадагаскарскага лемура, які нарадзіўся ў парку дзікай прыроды Котсуалд. Від знаходзіцца на мяжы знікнення, таму з'яўленне на свет дзіцяняці — гэта заўсёды шчасце.
Ну і пакуль на Канарскіх астравах праходзяць маніфестацыі супраць наступстваў наплыву турыстаў, у аэрапорце Новай Зеландыі ўводзяць троххвілінны ліміт на развітальныя абдымкі.
Падрабязней пра ўсё гэта чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы “Іх норавы”.
Штраф для Коржыка
Незвычайная гісторыя адбылася ў Германіі. У сярэдзіне верасня дарожная камера на аўтабане пад Дортмундам зафіксавала аўтамабіль, які перавысіў хуткасць на 11 км у гадзіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.