Штуршкі землятрусу ў Карпатах адчуваліся ў Гомелі
У Румыніі ў ноч на 24 верасня адбыўся землятрус, хвалі якога дайшлі да Беларусі. Падземныя штуршкі адчулі і ў Гомелі, паведамілі БЕЛТА у Гомельскім абласным упраўленні МНС.
“Падземныя штуршкі адчуваліся, інфармацыі аб якіх-небудзь разбурэннях або надзвычайных сітуацыях да нас не паступала”, – распавялі інфармагенцтву гомельскія ратавальнікі.
Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША, магнітуда землятрусу склала 5,6. Яго эпіцэнтр размяшчаўся ў шасці кіламетрах на захад ад румынскага горада Нерэжу, ачаг залягаў на глыбіні 88 кіламетраў.
Моцныя падземныя штуршкі адчулі жыхары некалькіх рэгіёнаў Украіны – Кіеўскай, Адэскай, Вінніцкай, Чарнавіцкай абласцей, паведамляе 112.ua. Украінскія карыстальнікі сацсеткаў пішуць, што ў дамах гойдаліся жырандолі і трашчалі шпалеры.
Паведамленняў пра ахвяраў пакуль няма.