Шуневіч: Ідэалогіі ў беларускай міліцыі павінна быць больш

Паводле яго слоў, беларуская міліцыя вяртаецца да тых формаў і метадаў навучання асабістага складу, якія існавалі яшчэ ў савецкія часы.



Шуневіч: "Некаторы час таму ідэалогіі ў органах унутраных спраў надавалася недастаткова ўвагі. Мы навучыліся раскрываць злачынствы, падтрымліваць належны грамадскі парадак на вуліцах нашых гарадоў. Аднак ідэалагічнаму складніку не надавалася вялікага значэння. Супрацоўнік органаў унутраных спраў, чалавек у пагонах абавязаны быць ідэалагічна выхаваны як ніхто іншы ў дзяржаве. Дзяржаўная ідэалогія — тое, чаму ён служыць, павінна быць прыярытэтам ва ўсёй яго службе. У тым ліку ў зносінах з народам, у дачыненні да сябе і навакольных".



Таксама, паводле Ігара Шуневіча, супрацоўнік органаў унутраных спраў павінен пастаянна самаўдасканальвацца. Неабходна і веданне замежных моваў, і высокая прафесійная падрыхтоўка, адзначыў міністр.
 

Беларуская міліцыя тэрмінова купляе паўтары тысячы шлемаў
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі