Шварцэнегер падае ў суд на расійскую кампанію з-за робата з яго тварам
Знакаміты акцёр Арнольд Шварцэнегер падае ў суд на расійскую кампанію Promobot з-за робата з яго тварам. Гэта не тэрмінатар, ролю якога выконваў Шварцэнегер, а... няня. Машына павінна сачыць за дзецьмі, яна ўмее гаварыць і робіць мінімальныя рухі. Яе некалькі разоў дэманстравалі на выставах электронікі і цацак у ЗША.
Як паведамляе tmz.com, Арнольд Шварцэнегер спадзяецца спагнаць з бізнесменаў 10 мільёнаў долараў і праз суд забараніць выкарыстанне яго вобразу.
.@Schwarzenegger’s creepy robot figure wants to be your friend! Arnold you down to be friends with it? pic.twitter.com/8ULXeFPbGq
— Digital Trends (@DigitalTrends) March 3, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.