Sigur Ros здымаюцца ў серыяле "Гульня тронаў"
На пачатку верасня музыкі каманды выправіліся ў Харватыю, каб узяць удзел у здымках новага сезона.
Як паведамляе выданне NME, у кадры музыкі сыграюць самі сябе.
Ідэя запрасіць да здымкі гурт Sigur Ros прыйшла ў галаву рэжысёрам шоў Дэвіду Бэніафу і Дэну Уайсу ў мінулым годзе. Яны акурат здымалі чарговыя серыі ў Ісландыі і слухалі песні Sigur Ros.
Натуральна, што сваім з'яўленнем у серыяле Sigur Ros стануць у шэраг з музыкамі, якія тым ці іншым чынам зрабілі свой унёсак у стварэнне "Гульні тронаў". Сярод іх —The National, The Hold, удзельнікі Coldplay і Snow Patrol.
Дарэчы, нядаўна Sigur Ros зняліся ў знакамітых "Сімпсанах". Музыкі сталі гасцямі ў серыі "Сага пра Карла", падзеі якой адбываюцца ў Ісландыі. У гэтым эпізодзе таксама была выкарыстаная музыка пост-рокераў.
Фота: www.sigur-ros.co.uk