Сікорскі: Еўропа і МВФ падрыхтавалі для Украіны вялізныя сродкі

"У распараджэнні Украіны ўжо ёсць вялізныя патэнцыйныя фонды з МВФ, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, а таксама макраэканамічная падтрымка Еўрапейскай камісіі, — цытуе словы міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага сайт liga.net. — Аднак Украіна павінна пачаць працэс рэформаў".



Праўда, Сікорскі прызнаўся, што ў Еўропы няма сродкаў для ўкраінскай эканомікі ў яе цяперашнім стане.



Нагадаем, 10 лютага кіраўніца замежнай палітыкі ЕС Кэтрын Эштан сказала, што Еўрасаюз разам з іншымі краінамі і міжнароднымі інстытутамі гатовы дапамагчы Украіне ў наладжванні дыялогу для выхаду з палітычнага крызісу, а таксама правядзенню эканамічных рэформаў.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі