Сілавікі правялі "зачыстку" Брэсцкага аўтапарка, затрыманыя тры чалавекі
Сяргей Серада, Аляксандр Сарока і Ігар Парфянюк / brestspring.org
Сілавікі правялі "зачыстку" Брэсцкага аўтапарка, затрыманыя тры чалавекі. Як піша brestspring.org, гэта — работнікі прадпрыемства "Брэсцкі грамадскі транспарт" (аўтапарк уваходзіць у яго склад) Ігар Парфянюк (ідэолаг), Сяргей Серада (начальнік аўтакалоны), Аляксандр Сарока (начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела). Сцвярджаецца, што яны "распаўсюджвалі бчб-ідэалогію" (а насамрэч маецца на ўвазе іх актыўнасць у сацсетках) і "эканомілі на простых кіроўцах". Наколькі абгрунтаванае апошняе абвінавачванне, невядома.
Пра шматлікія затрыманні апошнім часам у Брэсце стала вядома напярэдадні. Затрыманні не спыняюцца і ў іншых рэгіёнах краіны. Пад "зачыстку" трапілі былыя сябры руху "За Свабоду", затрымліваюць работнікаў асобных прадпрыемстваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.