Сілавікі прыйшлі ў офіс Саюза палякаў па ананімцы аб "незаконным сходзе"

Сілавікі прыйшлі ў офіс Саюза палякаў па ананімцы аб "незаконным сходзе"

У суботу 28 жніўня гарадзенская міліцыя прыйшла ў офіс Саюза палякаў Беларусі, дзе з нагоды надыходзячага навучальнага года прайшла арганізацыйная сустрэча настаўнікаў цэнтраў навучання польскай мове, якія дзейнічаюць пры Саюзе палякаў Беларусі.

Пра гэта паведамляе сайт арганізацыі.

Актывістка СПБ Данута Карповіч напісала ў сваім Facebook, што сілавікі прыйшлі у офіс з-за ананімнага паведамлення аб "незаконным сходзе", які праводзіцца ў штаб-кватэры СПБ.

Міліцыянты перапісалі дадзеныя ўсіх прысутных і пакінулі офіс.

"Невядома, ці стане вынікам візіту сілавікоў у штаб СПБ у Гродна выклік настаўнікаў, перапісаных падчас сходу у міліцыю. Мы таксама не ведаем, ці сапраўды сход настаўнікаў будзе прызнаны міліцыяй незаконным, а яго арганізатары і ўдзельнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці", - гаворыцца ў заяве на сайце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі