Сілавікі затрымалі ціктокера Аляксандра Гурніка, разбіўшы шыбу ў яго кватэры
Сілавікі затрымалі ў Мінску блогера Аляксандра Гурніка, высадзіўшы шыбу ў яго кватэры.
Відэа з затрыманнем блогера з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале, звязаным з сілавікамі. На ім бачна, што спярша міліцыянты спрабавалі выбіць дзвры ў кватэру кувалдай. Калі гэта не ўдалося, яны забраліся ў пмяшканне праз акно.
Аляксандр Гурнік — аўтар блога "Беларусь у акне". На яго цікток-акаўнт падпісаны 431 чалавек. У сваіх роліках мужчына з іроніяй каментуе беларускія навіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.