Сілавікі затрымалі магіляўчанку, якая вярнулася ў Беларусь з Варшавы
Валерыя Стахоўская
Сілавікі затрымалі магіляўчанку, якая вярнулася ў Беларусь з Варшавы.
З дзяўчынай запісалі відэа, на якім яна кажа, што працуе ў салоне прыгажосці і да гэтага два гады жыла ў Польшчы. Па словах сілавікоў, на магіляўчанку склалі пратакол за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў". У яе канфіскавалі новы IPhone 15 Pro.
Як выявіла "Медыязона", затрыманую завуць Валерыя Стахоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.