Жыхарку Кобрына звольнілі з працы пасля затрымання на спектаклі "Батлейкі"

Аграсядзіба "Стулы"

Аграсядзіба "Стулы" / spring96.org

Супрацоўніцы Кобрынскага каледжа сферы абслугоўвання Веры Андрэюк не працягнулі кантракт, хоць яна адпрацавала ў гэтай установе адукацыі 8 гадоў. Прычынай стаў званок з органаў мясцовай улады, паведамляюць праваабаронцы. Яны мяркуюць, што звальненне можа быць звязанае з затрыманнем жанчыны падчас "хапуна" ў аграсядзібе "Стулы". Вера Андрэюк прыехала ў гэтую аграсядзібу на ўскраіне Белавежскай пушчы разам з сям'ёй паглядзець спектакль тэатра лялек "Батлейка". У той жа выхадны ў аграсядзібу з рэйдам вырашыў прыехаць брэсцкі АМАП.

"На кульмінацыі прадстаўлення дзвярэй балагана рэзка рванулі, а потым — як у лепшых сцэнарах АМАПа: ліхтарыкі, шчыт, ствалы, крыкі "усім ляжаць!", "Тварам у падлогу!", "Рукі ўверх!"... Дзеці спалохаліся. Дарослыя запалі ў здранцвенне, не разумеючы, што адбываецца", — распавядалі праваабаронцам відавочцы. Дарослых вывелі на вуліцу і паклалі тварам у зямлю. Па словах відавочцаў, "потым, мабыць, амапаўцы зразумелі, што пралічыліся... Напэўна, яны спадзяваліся ўбачыць нейкі сходняк па падзеле або захопу Беларусі. Але людзі прыехалі проста паглядзець спектакль". Сілавікі праверылі тэлефоны. І ў выніку затрымалі шэсць з 30 чалавек, якія былі ў сядзібе — гаспадыню і 5 гасцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі