Сіноптыкі: 12 ліпеня +29 і аранжавы ўзровень небяспекі
Неба будзе воблачнае, з праясненнямі, а на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Не абыйдзецца 12 ліпеня і без навальніц, а месцамі пройдуць залевы. Удзень у некаторых раёнах чакаецца град.
Хуткасць ветра прагназуецца на ўзроўні 3-8 метраў за секунду. Аднак падчас навальніц сіноптыкі чакаюць парывы да 20 м/с.
Тэмпература паветра ўночы ад 11 да 17 градусаў цяпла. Удзень на захадзе — ад +18, на ўсходзе — да +29.
Такое надвор’е адпавядае аранжаваму ўзроўню бяспекі, паведамляе БелТА.
Фота: vitalgrodno.wordpress.com.