Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер у чацвер у Беларусі — месцамі да 24 м/с
Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер у чацвер, 17 лютага, у Беларусі. Яго парывы складуць 15-20 метраў за секунду (у тым ліку і ў Мінску), а ўдзень месцамі — да 21-24 м/с. У многіх раёнах краіны прагназуюцца дажджы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 градусаў на ўсходзе Беларусі да +5 на захадзе (у сталіцы — ад +1 да +3). У дзённыя гадзіны — 3-8 цяпла (у Мінску — ад +4 да +6, на захадзе краіны — да +10 градусаў).
У суботу, 19 лютага, чакаецца ўзмацненне ветру ўдзень да 24 м/с, а на паўднёвым захадзе — да 25-28 м/с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.