Сіноптыкі папярэджваюць, што ў чацвер у Беларусі чакаюцца навальніцы
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў чацвер, 12 жніўня, у Беларусі месцамі чакаюцца навальніцы. Таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы (пераважна на поўначы краіны).
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — 11-13 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +19 да +25 (у сталіцы — ад +20 да +22 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.