Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі 7 красавіка дождж з навальніцамі
У чацвер, 7 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — дождж, уначы па паўночным усходзе — з мокрым снегам. Удзень магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 па паўночным усходзе да +7 па паўднёвым захадзе. Удзень чакаецца 11-17 цяпла, па поўдні месцамі будзе да 19 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.