Сіноптыкі: У аўторак чакаюцца моцныя ліўні і град
Але толькі ўдзень і месцамі.
Уначы кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі па заходняй частцы тэрыторыі Беларусі.
Вецер будзе ўсходнім, паўднёва-ўсходнім 4-9 метраў за секунду, удзень пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне з парывамі да 15-20 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, на захадзе паветра прагрэецца да 19 цяпла, у дзённыя гадзіны — ад плюс 26 да 32 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net