Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі чакаецца да 15 цяпла
Заўтра пераважна без ападкаў.
Вецер няўстойлівы, 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 3 градусаў марозу па паўночным захадзе да 5 градусаў цяпла ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад 9 да 15 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА.
У пятніцу на некалькі градусаў пацяплее. У суботу і нядзелю ўначы прагназуецца да 10 цяпла, удзень — 13-18 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах — да 20 цяпла.
Фота — Fotolia