Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Ападкі прагназуюцца ўначы ў заходніх раёнах нашай краіны, удзень — і ў цэнтральных.
Навальніцы магчымыя месцамі ў дзённыя гадзіны.
Вецер паўднёвы, 5-10 метраў за секунду, па ўсходзе з парывамі да 14-18 метраў.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень — 14-20 цяпла (на Гомельшчыне — да 22), інфармуе БЕЛТА.