Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі магчымыя навальніцы
Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі па ўсходніх абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Навальніцы прагназуюцца толькі ў асобных раёнах.
Вецер уначы слабы, удзень заходні памяркоўны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 6 да 11 градусаў вышэй за нуль, месцамі 3-5 градусаў, у дзённыя — 18-23 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — ria.ru