Сіноптыкі: У панядзелак прагназуюцца дажджы і навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 28 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы, моцныя дажджы. Удзень месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў умеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 15-21 градуса. Па паўднёвым усходзе будзе да 23 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.