Сіноптыкі: У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы
Ападкі прагназуюцца раніцай і ўдзень 20 чэрвеня, уначы яны магчымыя толькі на паўночным захадзе нашай краіны.
У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні, 5-10 метраў за секунду, удзень — з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 9-14 цяпла, у дзённыя — ад 16 на паўночным захадзе да 24 на Гомельшчыне, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net