Сіноптыкі: У сераду будзе ад 11 да 20 цяпла
18 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Уначы месцамі па Віцебскай вобласці, днём у паўночных і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер паўночна-заходні, заходні 5-10 метраў за секунду, па поўначы — з парывамі да 14 метраў у секунду, адзначае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +2...+8 градусаў, удзень — ад 11 градусаў вышэй за нуль па поўначы да 20 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.
Фота — qip.ru