Сіноптыкі: У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы, навальніцы, град

У дзённыя гадзіны месцамі пройдуць моцныя ліўні, на Гомельшчыне магчымы град.



Вецер паўночны, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў. Удзень месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 на паўночным захадзе да 12 градусаў па Гомельскай вобласці, удзень — 13-19 цяпла, на ўсходзе краіны — да 20-24, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі