Сіноптыкі: У сярэдзіне тыдня ў Беларусі пацяплее
У сярэдзіне тыдня ў Беларусі пацяплее, абяцаюць беларускія сіноптыкі. Дажджы прагназуюцца толькі ў пачатку і ў канцы тыдня. У Гомельскай вобласці ў дзённыя гадзіны будзе да +31, інфармуе БЕЛТА.
У аўторак, 26 чэрвеня, уначы чакаецца ад +5 да +11 градусаў, удзень — ад +19 да +25. У дзённыя гадзіны кароткачасовыя дажджы магчымыя амаль па ўсёй краіне. У наступныя дні тэмпература паветра будзе крыху павышацца, найбольш — на Гомельшчыне, дзе ў дзённыя гадзіны будзе да 29-31 цяпла. У канцы тыдня зноў пахаладае.