Сіноптыкі: Уначы ў Беларусі месцамі чакаецца да 28 градусаў марозу
Ападкі і слабая завіруха прагназуюцца пераважна на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Вецер усходні, 5-10 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 18-24 градусы ніжэй за нуль, на ўсходзе нашай краіны — 25-28, на Брэстчыне — 15-17 са знакам "мінус", у дзённыя гадзіны — 13-19 марозу.
Паступовае паслабленне маразоў у Беларусі чакаецца ў пачатку лютага (ад суботы). Да пятніцы ў начныя гадзіны чакаецца да 24 марозу (месцамі — да 29 градусаў), у суботу, 1 лютага — 13-18 (месцамі — да 20), у нядзелю — ад 7 да 17 марозу. У дзённыя гадзіны ў бліжэйшыя тры дні — ад 11 да 18 градусаў ніжэй за нуль, у суботу — 7-13 марозу, у нядзелю — 5-10, а на Брэстчыне — 2-4 градусы ніжэй за нуль.
Фота — bymedia.net