Сіноптыкі: З пятніцы ў Беларусі пачнецца пахаладанне

У аўторак, 10 чэрвеня, месцамі чакаюцца дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў са знакам плюс, удзень — ад 20 цяпла на паўночным усходзе да 27 градусаў на Брэстчыне. Такое надвор'е захаваецца да чацвярга.



У пятніцу, 13 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 8-14 градусаў, у дзённыя — 15-23. У суботу і нядзелю ўначы прагназуецца 4-11 цяпла, удзень — 10-17, у асобных раёнах — да 18-21 градуса вышэй за нуль. Пройдуць месцамі моцныя дажджы, навальніцы, магчымае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі