Сіноптыкі: Заўтра ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы
Уначы ападкі — месцамі, удзень — на большай частцы тэрыторыі краіны.
Навальніцы магчымыя ў асобных раёнах. Вецер будзе ўсходнім у начныя гадзіны, пераменных напрамкаў — у дзённыя, 3-8 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень — 16-22 градусы вышэй за нуль, на Брэстчыне — да 24 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Дарэчы, з чацвярга ў нашай краіне чакаецца невялікае пахаладанне, тэмпература паветра знізіцца на некалькі градусаў.
Фота — БЕЛТА