Сіноптыкі: Заўтра ў Беларусі пахаладае, чакаецца град
На большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Удзень на поўдні прагназуюцца моцныя ліўні і град. Вецер будзе паўночны, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14-20 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 11 да 17 градусаў вышэй за нуль (па паўночным захадзе — 7-10 цяпла), у дзённыя — ад 15-17 градусаў са знакам плюс па паўночным захадзе да 28-30 цяпла на Гомельшчыне, інфармуе БЕЛТА.
Такое ж надвор'е захаваецца ў чацвер ды ў наступныя дні. Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, навальніцы — толькі месцамі.