СК пра суіцыд у Асіповічах: Запіска была, там гаварылася пра бытавыя праблемы
Самагубства 60-ці гадовага жыхара Асіповіч на прамую не звязанае з “падаткам на дармаедства”. Раней СМІ паведамілі, што мужчына павесіўся і пакінуў на стале перадсмяротную запіску, дзе напісаў, што ніколі не быў дармаедам.
У Следчым камітэце паведамілі, што ў запісцы гаворка ішла пра сямейна-бытавыя праблемы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк.
Аксана Саленюк: “Запіска сапраўды была. Але там былі выкладзеныя сямейна-бытавыя праблемы. Сказаць, што гэта адбылося толькі з-за дармаедства нельга, калі рабіць выснову з запіскі”.
Ці былі ў запісцы словы “я ніколі не быў дармаедам”, у Следчым камітэце не паведамляюць: “Гэта асабістыя адносіны, мы не можам гэта распавядаць”.
Раней з’явілася інфармацыя, што з-за нашумелага збору рахункі з жыццём звяла жыхарка Рагачова. Але пазней высветлілася, што ліст аб уплаце збора ёй прыйшоў праз месяц пасля трагедыі.